Іод-131 | Чорны дождж
Трыццаць гадоў таму, 26 красавіка 1986 году здарылася ядзерная аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Гэта была самая страшная аварыя на АЭС у гісторыі чалавецтва.
У выніку аварыі, у атмасферу адбыўся выкід радыяцыі, які ўключаў ізатопы ўрану, плутонію, цэзія, йода.
Іод-131 з'яўляецца радыеактыўным ізатопам хімічнага элемента Іод. Акрамя таго, ён з'яўляецца адным з асноўных прадуктаў дзялення ўрану і плутонію. Іод-131 асноўны кампанент радыеактыўнага забруджвання. Іод-131 выклікае мутацыі і гібель клетак у якія ён пранікае.
Аблокі, якія змяшчалі радыеактыўныя матэрыялы распаўсюдзіліся па большай частцы тэрыторыі Эўропы.
Каля 60% радыеактыўных ападкаў выпала ў Беларусі.
Чорнага колеру дождж ішоў над Гомелем.
Праца ўяўляе сабой візуальны вобраз гэтага радыеактыўнага дажджу.
• Шкляная бутэлечка з-пад раствора йоду - як сэнсавы эквівалент хімічнага элемента іод.
• 131 шкляная бутэлечка з-пад раствора йоду - як масавы сумарны лік пратонаў і нейронаў у ядры Іода-131.
• Кожная бутэлечка выпраменьвае слабое «радыёактыўнае» свячэнне.
• Восемь металёвых шэрагаў - колькасць дзён паўраспаду Іода-131.
Глядач ўзаемадзейнічае з інсталяцыяй, праходзячы праз "8 дзён паўраспаду Іода-131", атрымліваючы сваю ўмоўную дозу радыеактыўнага йоду.